Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

5 май 2015

Маладая навука

У рамках штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі адбылося пасяджэнне секцыі “Лінгвістычны аналіз тэкстаў розных тыпаў”, на якой маладыя даследчыкі з мінскіх школ і гімназій (гімназіі № 3, 8, 17, 24, 37, 75, 174, СШ № 53, 142), а таксама студэнты факультэта беларускай і рускай філалогіі  выступілі з дакладамі па актуальных праблемах сучаснага беларускага мовазнаўства. Лексікалогія, фразеалогія, лексікаграфія, культура маўлення,  беларуская мова на сучасным этапе яе развіцця  сталіся аб’ектам пільнай увагі маладых навукоўцаў.

Актыўны ўдзел у працы канферэнцыі ўзялі студэнты 5-га курса – члены студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Актуальныя пытанні сучаснай беларускай лінгвістыкі” (н. к. – дацэнт Н. П. Лобань): В. Габрусевіч “Беларускамоўная лексікаграфічная крытыка к. 19 – п. 20 стагоддзя: стан і асаблівасці развіцця” (н. к. – дацэнт Д. В. Дзятко), Г. Едка “Жаргонная лексіка ў беларускім перыядычным друку (на матэрыяле газеты “Звязда”)” (н. к. – дацэнт Н. П. Лобань), Н. Марфіна “Электронныя слоўнікі: тыпалогія, структурныя асаблівасці, функцыянальныя магчымасці” (н. к. – дацэнт Д. В. Дзятко).             

Члены журы (дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н. П. Лобань, студэнт 5-га курса А. А. Любчанка) адзначылі высокі ўзровень выступленняў і пажадалі далейшых поспехаў у навуковай працы ўсім удзельнікам канферэнцыі.

К следующим новостям