Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

29 апрель 2016

Адбылося ўрачыстае закрыццё Дэкады студэнцкай навукі

На працягу дзесяці дзён ва ўніверсітэце праводзілася шмат мерапрыемстваў, дзе студэнты змаглі прадэманстраваць свае крэатыўныя і даследчыцкія здольнасці, а кампетэнтнае журы ацаніць іх навуковыя дасягненні. У конкурсах удзельнічалі і выкладчыкі: вызначаўся лепшы кіраўнік навукова-даследчай работы студэнтаў.

Прадстаўнікі філалагічнага факультэта прынялі актыўны ўдзел у навуковым марафоне і не засталіся незаўважанымі. 29 красавіка ў актавай зале БДПУ прайшло ўрачыстае закрыццё Дэкады студэнцкай навукі, на якім выступіў рэктар БДПУ прафесар А.І. Жук. У прысутнасці прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта і іншых ВНУ краіны, вучняў педагагічных класаў філфакаўцы былі названы пераможцамі ў некалькіх намінацыях.

Студэнтка 13-й групы Юлія Рогава як каардынатар каманды праекта “UniverCity” атрымала дыплом за “Лепшы стартап сацыяльнай скіраванасці”. Студэнтка 11-й групы Алена Фендзіч узнагароджана дыпломам 1 ступені за лепшы даклад на секцыі “Сучасныя праблемы філалагічнай навукі”, што працавала ў рамках Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні”.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры, дацэнт Ірына Мікалаеўна Гоўзіч уганаравана як пераможца конкурсу “Лепшы кіраўнік НДРС БДПУ”.

Шчыра віншуем філфакаўцаў і жадаем поспехаў надалей!

К следующим новостям