Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

26 январь 2015

Алімпіяда для "алімпіёнікаў"

Выкладчыкі факультэта прынялі ўдзел у правядзенні ІІІ этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, які праходзіў у горадзе Барысаве.

У склад журы ўваходзілі загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ Д.В. Дзятко, дацэнты кафедры М.С. Ржавуцкая і Н.М. Нямковіч, а таксама аспірант В.І. Самахавец.

Выкладчыкі сустрэліся з вучнямі і настаўнікамі Мінскай вобласці, расказалі ім пра факультэты і спецыяльнасці БДПУ. Усе ўдзельнікі алімпіяды атрымалі на памяць буклеты пра наш універсітэт і спецвыпуск газеты "Настаўнік".

Фотогалерея

К следующим новостям