Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

30 апрель 2017

Алімпіяда па беларускай мове

29 красавіка 2017 года на філалагічным факультэце прайшоў ІІІ (вочны) тур інтэрнэт-алімпіяды БДПУ па беларускай мове, які правёў дацэнт кафедры беларускага мовазанаўства У.П. Саўко.

Кампетэнтнае журы ў складзе дацэнтаў кафедры беларускага мовазанаўства Н.М. Нямковіч (старшыня), Т.Я. Старасценкі, Н.П. Лобань і М.В. Шабовіча аб'ектыўна ацаніла алімпіядныя працы і вызначылі пераможцаў ІІІ тура інтэрнэт-алімпіяды БДПУ па беларускай мове. Імі сталі:

  • Мятла Паліна Георгіеўна - 1 месца,
  • Крэпскі Вадзім Уладзіміравіч - 2 месца,
  • Беляк Аляксей Андрэевіч - 3 месца.

Усе ўдзельнікі ІІІ тура інтэрнэт-алімпіяды БДПУ па беларускай мове атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.

Фотогалерея

К следующим новостям