2 ноябрь 2016
Асенні накцюрн
Нягледзячы на капрызы надвор'я і не самы лепшы настрой, мы ўсё-такі сустрэліся з "Асеннім накцюрнам". За акном падаў самы сапраўдны снег, а за нашым сталом грэла душу паэзія. І чаёк з піражком. Гучала інтымная, філасофская, патрыятычная лірыка. Праз прызму паэзіі мы спрабавалі зразумець тое, што нас хвалюе, у чым цяжка разабрацца. І гаварыла душа з душою...
Студэнты 23 групы і іх куратар дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Ніна Мікалаеўна Нямковіч


