12 апрель 2019
Атэстацыя дактарантаў, аспірантаў і саіскальнікаў
12 красавіка на філалагічным факультэце прайшла чарговая атэстацыя дактарантаў, аспірантаў і саіскальнікаў.
Справаздачы за паўгоддзе слухалі члены атэстацыйнай камісіі: дактары філалагічных навук, прафесары В.Д.Старычонак, І.П.Кудраватых, Т.Я.Камароўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры І.М.Гоўзіч.
27 аспірантаў, дактарантаў і саіскальнікаў паведамілі аб зробленым за справаздачны тэрмін, прадставілі адпаведныя дакументы. Камісія рабіла заўвагі, выказвала пажаданні, аднак дзейнасць усіх атэстуемых была прызнана паспяховай.


