Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

23 февраль 2023

Азербайджанскі «Смак беларускай мовы»

Да Міжнароднага дня роднай мовы дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вікторыя Міхайлаўна Лухверчык арганізавала інтэрактыўную віктарыну «Смак беларускай мовы».

У ёй прынялі ўдзел не толькі беларускія грамадзяне, але і студэнты першага і другога курсаў факультэта міжнародных адносін і рэгіёназнаўства Бакінскага славянскага ўніверсітэта – партнёра БДПУ з Рэспублікі Азербайджан.

Віктарына складалася з 5 тэматычных блокаў («Лексіка», «Націск», «Арфаграфія», «Тэкст», «Словазмяненне»), якія ўтрымлівалі заданні рознага ўзроўню складанасці. Пытанні віктарыны былі прысвечаны нормам беларускай літаратурнай мовы, культуры і традыцыям Рэспублікі Беларусь.

Студэнты праявілі цікавасць да мерапрыемства, былі актыўнымі пры адказах на пытанні, паказалі высокі ўзровень ведаў, а таксама атрымалі новыя звесткі пра беларускую мову і культуру.

Фотогалерея

К следующим новостям