Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

13 февраль 2015

БДПУ на Міжнародным сімпозіуме

10 лютага ў рамках Між­на­род­нага сім­по­зі­ума лі­та­ра­та­раў «Пісь­мен­нік і час» — ад­ной з га­лоў­ных па­дзей XXІІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­ста­вы-кір­ма­шу — у Гарадской ратушы пісьменнікі сустрэліся з моладдзю.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуліся міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч, віцэ-мэр г.Мінска  І.В.Карпенка. Выступілі пісьменнікі з Расіі, Літвы, Азербайджана, Сербіі, Беларусі, Кітая. Актыўны ўдзел у сустрэчы прынялі і студэнты нашага факультэта, а студэнтка 21 групы Марыя Рак нават дала інтэрв'ю тэлеканалу  "Беларусь-1". Пасля мерапрыемства адбылося знаёмства з эстонскімі выдаўцамі, якія падарылі студэнтам 21 групы нумары часопіса "Талін", кнігі і фотаальбомы, запрасілі да супрацоўніцтва.

К следующим новостям