Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

7 апрель 2016

Цікавая сустрэча

7 красавіка 2016 года студэнтам філалагічнага факультэта пашчасціла пазнаёміцца з намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» і выдатным майстрам мастацкага слова – беларускім паэтам, празаікам, драматургам, публіцыстам, Генадзем Пятровічам Аўласенка, а таксама з аўтаркай часопіса – Кацярынай Захарэвіч.

Сустрэча прайшла плённа і цікава. Генадзь Пятровіч расказаў студэнтам аб часопісе «Бярозка», аб найбольш цікавых рубрыках часопіса, планах калектыва рэдакцыі на будучыню. Таксама ён запрасіў прысутных да творчага супрацоўніцтва з «Бярозкай».

Потым Генадзь Аўласенка пазнаёміў прысутных з уласнай творчасцю: прачытаў шмат сваіх вершаў, рассказаў пра ўласныя фантастычныя творы і пазнаёміў з дапаможнікам “Азы вершаскладання”. Напрыканцы сустрэчы філолагі задавалі разнастайныя пытанні, на якія атрымалі цікавыя і змястоўныя адказы.

Творчая сустрэча, напоўненая паэзіяй, вясёлымі загадкамі і станоўчай аўрай, якую стварыў выдатны майстра мастацкага слова, праляцела хутка і незаўважна.

К следующим новостям