Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

22 февраль 2017

Другакурснікі спрабуюць сябе ў ролі настаўнікаў

Студэнты 21 групы філалагічнага факультэта праходзяць вучэбна-азнаямляльны практыкум на базе гімназіі № 12 і школы № 1 г. Мінска.

За два тыдні студэнты пазнаёміліся з установамі адукацыі, настаўнікамі і вучнямі. Будучыя настаўнікі прысутнічаюць на вучэбных занятках, спрабуюць аналізаваць дзейнасць настаўніка на ўроку і, вядома, назапашваюць веды па методыках выкладання беларускай мовы і літаратуры.

Кожны дзень практыкі праходзіць цікава, займальна і, самае галоўнае, з карысцю. Студэнты з задавальненнем падтрымліваюць стасункі з настаўнікамі, а тыя, у сваю чаргу, праводзяць самыя лепшыя ўрокі, якія хочацца наведваць

Фотогалерея

К следующим новостям