Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

5 апрель 2016

Духоўная сустрэча

Студэнты 22-й групы філалагічнага факультэта разам з куратарам Т.Я.Старасценкай часта ладзяць сустрэчы з цікавымі асобамі. Адна з такіх асоб – пратаірэй Мінскага Свята-Духава Кафедральнага сабора і выкладчык астраноміі нашага ўніверсітэта Аляксандр Альбертавіч Шымбалёў. Чацвёртага красавіка ён адказаў на пытанні духоўнага жыцця, узаемаадносін рэлігіі і навукі, падкрэсліў неабходнасць удумлівага прачытання тэкстаў Бібліі, у якой слова мае глыбокі падтэкст, а таму і важкі сэнс. Размова з А.А.Шымбалёвым, нязмушаная і шчырая, закранала не толькі асновы сутнасці чалавечага быцця, але і асабістыя праблемы, шляхі іх вырашэння. На шматлікія “чаму?” прагучалі няспешныя і абгрунтаваныя тлумачэнні.

Сустрэча з А.А.Шымбалёвым будзе мець працяг: неўзабаве студэнты 22-й групы зноў наведаюць планетарый, каб яшчэ раз дакрануцца да таямніц Вечнасці.

К следующим новостям