Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

24 февраль 2025

Дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Родная мова – гэта неад’емная частка жыцця кожнага чалавека. Мова з’яўляецца найважнейшым сродкам зносін у грамадстве.

Для беларусаў родная мова – беларуская. Менавіта праз яе адбываецца перадача з пакалення ў пакаленне традыцый, звычаяў, духоўных каштоўнасцей беларускагага народа, назапашванне і захаванне інфармацыі пра гісторыю краіны і культурныя набыткі беларусаў.

Таму невыпадкова, што 21 лютага 2025 года ў Міжнародны дзень роднай мовы на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій студэнты першага курса (групы 230124, 230224, 230324) напісалі дыктант на беларускай мове, падрыхтаваны паводле публіцыстычных тэкстаў-успамінаў Івана Мележа і прысвечаны роднай мове і першай настаўніцы пісьменніка. Тэкст прадыктавала кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Урбан Вольга Валянцінаўна. Студэнты нефілалагічных спецыяльнасцей ФСПТ атрымалі магчымасць далучыцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, праверыць свае здольнасці ў напісанні дыктанта, узнавіць арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы беларускай мовы, даведацца пра жыццё вядомага беларускага пісьменніка.

Фотогалерея

К следующим новостям