Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

15 февраль 2017

Філалагічны факультэт прадстаўлены на калегіі Міністэрства адукацыі

15 лютага 2017 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 61” адбылася калегія Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра В.І.Жарко, міністр адукацыі І.В.Карпенка, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы І.А.Марзалюк, рэктар БДПУ А.І.Жук, кіраўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму з усіх рэгіёнаў краіны, парламентарыі.

Усе ВНУ Беларусі на сваіх пляцоўках прадэманстравалі найноўшыя дасягненні ў галіне навукі і адукацыі. Вельмі прадстаўнічай у колькасных і якасных адносінах была пляцоўка БДПУ. Вялікую цікавасць удзельнікаў мерапрыемства выклікалі працы выкладчыкаў філалагічнага факультэта і асабліва “Беларуска-азербайджанскі слоўнік”, выкананы аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам дэкана факультэта В.Д.Старычонка. Прэзентаваліся таксама дасягненні студэнтаў: дзейнасць СНДЛ факультэта, вопыт валанцёрскай практыкі, сацыяльны праект “Экскурсіі для замежных студэнтаў”.

Фотогалерея

К следующим новостям