Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

29 декабрь 2016

Філфакаўцы – дыпламанты Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ

На пярэдадні Новага года сталі вядомы імёны пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ. Сярод іх – магістрантка кафедры беларускай літаратуры і культуры Ганна Курман

і выпускніца 2016 года Яўгенія Пархоменка.

Даследаванні Ганны Курман “Творчасць Анатоля Сыса: ідэйна-зместавы і жанрава-стылявы аспекты” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н.В.Заяц) і Яўгеніі Пархоменкі “Фарміраванне неафіцыйнай мікратапанімікі г. Мінска: лексіка-семантычны, словаўтваральны, лінгвакультуралагічны аспект” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н.П.Лобань) годна прадставілі факультэт і ўніверсітэт на прэстыжным навуковым конкурсе.

Работы дзяўчат адзначаны дыпломамі 2-й ступені.

Віншуем пераможцаў!

К следующим новостям