Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

26 май 2019

Філфакаўцы на Узвышаўскіх чытаннях

24 мая ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХІХ Узвышаўскія чытанні. Сёлета яны былі прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі.

На пленарным пасяджэнні выступілі ганаровыя госці, быў агучаны даклад дырэктара архіва Ганны Вячаславаўны Запартыкі – эксклюзіўная інфармацыя пра тое, як збіраўся архіў юбіляра. Затым даследчык і вядомы паэт Віктар Вячаслававіч Жыбуль пазнаёміў прысутных з надзвычай цікавай выставай, на якой экспануюцца ўнікальныя дакументы і рэчы Адама Бабарэкі.

Праца працягнулася ў секцыях.

У секцыі 2 былі заяўлены паведамленні старшыні СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” студэнткі 3 курса Юліі Казак і навуковага кіраўніка лабараторыі Наталлі Віктараўны Заяц. Даклад Юліі «“Па-рознаму адлегласць адмярае час...”: праблемна-тэматычны дыяпазон цыкла вершаў “Маналог” А.Куляшова» быў добра прыняты і высока ацэнены ўдзельнікамі чытанняў. Студэнтка даўно цікавіцца мастацкай спадчынай А.Куляшова, і гэта ўжо трэці яе матэрыял, прысвечаны яго творчасці.

Віншуем Юлію з паспяховым выступленнем на ХІХ Узвышаўскіх чытаннях!

 

К следующим новостям