Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

5 ноябрь 2017

Філфакаўцы падтрымалі праект “Чытаем па-беларуску з Velcom”

3 лістапада, у 135-ы дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, студэнты філалагічнага факультэта далучыліся да праекта “Чытаем па-беларуску з Velcom”.

Асноўнай мэтай праекта яго стваральнікі бачаць павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да беларускай мовы і літаратуры, да культуры і чытання. Будучыя настаўнікі-філолагі адгукнуліся на гэту ініцыятыву і падтрымалі маштабную акцыю.

Студэнткі першага курса Кацярына Каляда і Антаніна Шаўрэй, другакурснік Павел Лапацінскі, трэцякурсніцы Марыя Шаплыка, Любоў Парневіч і Лізавета Тумар знялі на відэа выкананне любімых беларускіх вершаў. Размешчаныя ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” відэапублікацыі сталі ўнёскам нашых студэнтаў у справу папулярызацыі беларускай літаратуры і своеасаблівым падарункам да дня нараджэння класіка.

К следующим новостям