Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

15 май 2017

Філфакаўцы – стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

15 мая 2017 года на пасяджэнні рэктарата БДПУ былі ўганараваны студэнткі філалагічнага факультэта Аляксандра Краўцова і Кацярына Лапунова.

Рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук уручыў трэцякурсніцам Аляксандры Краўцовай і Кацярыне Лапуновай пасведчанні аб прызначэнні стыпендый спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, падпісаныя кіраўніком дзяржавы.

Акрамя выдатнай вучобы, дзяўчаты паспяхова займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю. На працягу двух гадоў студэнткі працуюць у складзе СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”, якая функцыянуе на кафедры беларускай літаратуры і культуры. Пад кіраўніцтвам навуковых куратараў Наталлі Віктараўны Заяц і Ірыны Мікалаеўны Гоўзіч яны выступаюць на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, публікуюць артыкулы ў навуковых зборніках.

Віншуем стыпендыятак спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь! Жадаем новых дасягненняў!

К следующим новостям