Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

29 август 2022

ХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Танкаўскія чытанні”

16 верасня 2022 года на філалагічным факультэце БДПУ адбудзецца ХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Танкаўскія чытанні”, прымеркаваная не толькі да 110-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, імя якога носіць вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны, але і да Года гістарычнай памяці.

Плануецца работа пяці секцый, на якіх заяўлена больш за 100 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Кітая, Украіны, Ірака, якія будуць працаваць у вочным і завочным фарматах. Традыцыйна ў межах канферэнцыі выступяць маладыя даследчыкі з розных гарадоў Беларусі, а таксама настаўнікі беларускай і рускай моў і літаратур.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць да 7 верасня 2022 года на Е-mail: maksimtank1912@gmail.com. Матэрыялы дакладаў – да 20 верасня 2022 года на Е-mail: maksimtank1912@gmail.com.

Выданне зборніка матэрыялаў плануецца па выніках канферэнцыі.

Канферэнцыя адбудзецца ў вочным і завочным фарматах.(Спасылка на падключэнне)

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

ИНФОРМАЦИОННОЕ ПИСЬМО

К следующим новостям