Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

31 август 2020

ХІІ ТАНКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ

Паважаныя калегі! Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "ХІІ ТАНКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ", якая адбудзецца 27 лістапада 2020 года.

Праблемнае поле

  • Творчасць Максіма Танка: нацыянальны, еўрапейскі, сусветны кантэкст.
  • Новыя аспекты рэцэпцыі творчасці Максіма Танка.
  • Паэтыка твораў Максіма Танка: традыцыі і наватарства.
  • Лінгвістычныя аспекты асэнсавання спадчыны Максіма Танка.
  • Нацыянальна-культурны, літаратуразнаўчы і лінгвістычны кампаненты сучаснай адукацыйнай прасторы.
  • Беларуская і сусветная літаратуры на мяжы тысячагоддзяў: традыцыі і перспектывы.
  • Кампаратывістыка як актуальны кірунак сучаснага літаратуразнаўства (з нагоды 65-годдзя з дня нараджэння прафесара Галіны Яўгенаўны Адамовіч).

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы дакладаў просім дасылаць да 19 кастрычніка 2020 года на Е-mail: conf_ff@bspu.by.

Выданне зборніка матэрыялаў плануецца па выніках канферэнцыі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі БДПУ адбудзецца 27 лістапада 2020 года з 930 да 1000 , БДПУ, корпус 2, аўд. 408.

Для замежных, іншагародніх і ўдзельнікаў з іншых устаноў плануецца завочны ўдзел.

Тэлефоны:

8-017-327-78-14 (кафедра беларускай і замежнай літаратуры)

+375-29-259-12-58 (Мішчанчук Ірына Мікалаеўна)

+375-29-875-80-42 (Заяц Наталля Віктараўна)

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

К следующим новостям