Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

21 март 2023

"КАЛІ Ў ДУШЫ ХОЦЬ ПРЫГАРШЧЫ СВЯТЛА..." (Я.ЯНІШЧЫЦ)

Штогод 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Гэта свята творча і натхнёна ўспомнілі і студэнты філалагічнага факультэта.

Мерапрыемства складалася з некалькіх частак:

1. Гісторыя ўзнікнення Сусветнага дня паэзіі.

2. Паэзія ў лёсе Міколы Віктаравіча Шабовіча.

3. Самыя яркія вызначэнні паэзіі.

4. Літаратурна-музычная віктарына "Паэзія – гэта лёс".

5. Нашы паэтычныя спробы.

Распрацаваная віктарына ўвабрала ў сябе вядомыя радкі (з беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры), аўтараў якіх у атмасферы спаборніцтва спяшаліся назваць каманды студэнтаў-філолагаў. Акрамя таго, да кожнага ўрыўка былі прадугледжаны лінгвістычныя і гістарычныя загадкі, што ўзбагаціла ўдзельнікаў новымі ведамі ў арыгінальнай форме.

На філалагічным факультэце шмат таленавітых юнакоў і дзяўчат, якія пішуць свае творы. Некаторыя з іх пашчасціла пачуць і на мерапрыемстве. Няхай яны гучаць на родным факультэце і ў свята, і ў будзень!

К следующим новостям