28 март 2022
Кубак першакурснікаў-2022
24 сакавіка на філалагічным факультэце прайшоў Кубак першакурснікаў. Запальныя танцы і песні, "падарожжа" па краінах свету і зарад станоўчых эмоцый панавалі ў зале.
Ад усёй душы віншуем каманды з заслужанымі ўзнагародамі:1 месца-група 310121;2 месца-група 310421;3 месца-група 310321;У намінацыі «Самы лепшы фотакалаж» – група 310421;"Самая дружная група" - 310521;«Самая артыстычная група»-310221.Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДПУ прадставіла пераможцам сертыфікат на паход у Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача на спектакль "Восем закаханых жанчын", замежным студэнтам ад прафсаюзнай арганізацыі былі ўручаны кандытарскія вырабы.Групы, якія занялі другое і трэцяе месца і ўзнагароду як самая артыстычная група, атрымалі кандытарскія вырабы ад "ГА БРСМ БДПУ".Нашы першакурснікі, мы жадаем вам не спыняцца на дасягнутым і пакараць новыя вяршыні. Поспехаў, удачы, цікавых праектаў у жыцці, смеласці рабіць першыя крокі ў пачынаннях, а таксама ўпэўненасці ў сабе і сваіх сілах!Вы - наш гонар!Фотогалерея
1 / 9
Всего 9 фото