21 февраль 2025
Куратарская гадзіна, прысвечаная Дню роднай мовы
19 лютага 2025 года ў групе 310223 філалагічнага факультэта была праведзена куратарская гадзіна “Маё беларускае, роднае, кроўнае”, прысвечаная Дню роднай мовы, і віктарына “Не маЎчы па-беларуску”.
Куратар Лобань Наталля Пятроўна расказала студэнтам групы, чаму менавіта дзень 21 лютага абраны Міжнародным днём роднай мовы. Студэнты даведаліся, што 21 лютага у далёкім для нас 1952 годзе загінулі студэнты, якія змагаліся за наданне сваёй роднай мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. У знак памяці тых падзей Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які і адзначаецца кожны год з лютага 2000 года з мэтай садзеяння моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці.
Студэнты таксама паўдзельнічалі ў віктарыне “Не маЎчы па-беларуску”, якая складалася з некалькіх тураў і выклікала жывы інтарэс у групы да роднай мовы і добры настрой падчас пошуку адказаў на пастаўленыя лінгвістычныя задачы. Самыя актыўныя ўдзельнікі віктарыны былі ўзнагароджаны за лепшыя адказы.