Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

1 ноябрь 2016

Куратарства надзвычай адказная справа

Куратарства надзвычай адказная справа. Каб справіцца з ёй, трэба быць - як мінімум! - чалавекам нераўнадушным. А яшчэ маладым душой, мабільным, сучасным. Хочацца, каб студэнцкае жыццё запомнілася нашым выхаванцам не толькі матываванай вучобай, але і цікавымі, карыснымі, крэатыўнымі мерапрыемствамі.

Калі на пачатку вучобы амаль усе мае намаганні зводзіліся да адаптацыі першачкоў да студэнцкага жыцця, да вялікага горада, да калектыўнага існавання, то цяпер (ІІ курс) мы вырашылі так: няхай кожны з нашай, 23, групы паспрабуе праявіць сябе як арганізатар і выканаўца пэўнага мерапрыемства, зрабіўшы такім чынам падарунак сваім таварышам.

Два такія мерапрыемствы ўжо прайшлі. Пры падрыхтоўцы праяўляюцца чалавечыя якасці і прафесійныя задаткі і тых, хто праводзіць, і тых, хто ўдзельнічае. Спадзяюся, надоўга ўсім нам запомніцца гульня ў пытаннях, арганізаваная Машай Буркоўскай. Многія з 23 групы ў яе працэсе раскрыліся з нечаканых бакоў.

У бліжэйшых планах "Асенні накцюрн" - гэта падарунак нам ад Насці Клімавай і Каці Смаляковай.

Фотогалерея

К следующим новостям