Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

13 январь 2017

Літаратурна-музычны вечар на канале «Культура»

11 студзеня прадстаўнікі філалагічнага факультэта пабывалі ў Доме радыё на запісе праграмы «Канцэртная зала» (канал «Культура»).

Кіраўнік СНДЛ «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў» Н.В.Заяц, актыўная ўдзельніца лабараторыі Марыя Шаплыка разам з даўнімі сябрамі Ірынай Мяцеліцай і Кацярынай Захарэвіч, супрацоўніцамі часопіса «Маладосць»,  скарысталі ўнікальную магчымасць пабыць у незвычайнай ролі – не слухачоў, а гледачоў радыёперадачы.

Госцем канала «Культура» быў любімы на філфаку народны тэатр «Жывое слова». Мастацкія кіраўнікі тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі адказвалі на пытанні вядучай Марыі Дуброўскай, распавядалі пра насычанае і цікавае жыццё жываслоўцаў, дзяліліся закуліснымі сакрэтамі. Гутарка суправаджалася выступленнем самадзейных артыстаў, сярод якіх, як вядома, большасць – студэнты філалагічнага факультэта.

Літаратурна-музычны вечар, прымеркаваны да 15-годдзя канала «Культура», стаў своеасаблівым падарункам ад жываслоўцаў і юбіляру, і ўсім прысутным у зале, і радыёслухачам (эфірную версію можна будзе пачуць на наступным тыдні ў праграме «Канцэртная зала»).

 

Запись программы в доме радио
Запись программы в доме радио

Запись программы в доме радио
Запись программы в доме радио

К следующим новостям