Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

26 декабрь 2022

ЛІТАРАТУРНАЯ КРЫТЫКА НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ

На працягу тыдня з 19 да 23 снежня 2022 года студэнты групы 310119 (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура”) інтэнсіўна завяршалі вучэбны курс “Літаратурная крытыка”:

  • візуалізіравалі атрыманыя веды ў выглядзе “воблакаў слоў”,
  • адгадвалі-пазнавалі айчынных крытыкаў па стылі,
  • падрыхтавалі міні-прэзентацыі зборнікаў сучасных беларускіх крытыкаў Л. Галубовіча, Г. Кісліцынай, І. Шаўляковай і інш.,
  • выступілі ў ролі рэцэнзентаў кнігі вершаў Таццяны Сівец, паэткі-выпускніцы нашага факультэта.

Інтэрактыўныя тэхналогіі, зацікаўленасць і актыўнасць студэнтаў на практычных занятках паспрыялі хуткаму і эфектыўнаму засваенню ведаў. Будучыя філолагі выявілі сябе творчымі асобамі, парадавалі выкладчыка – дацэнта кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццяну Пятроўну Хоміч.

Тыдзень быў насычаны і плённы, атрыманыя веды студэнты прадэманструюць на экзамене. Спадзяемся, што не згубяць іх і ў будучай прафесійнай дзейнасці.

Фотогалерея

К следующим новостям