Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

17 сентябрь 2026

Літаратурная гасцёўня “Таемнасць прыгожага слова”

17 верасня 2026 года на філалагічным факультэце адбылася літаратурная гасцёўня “Таемнасць прыгожага слова”, прымеркаваная да дня нараджэння Максіма Танка і Дня народнага адзінства.

Адкрыў мерапрыемства дэкан факультэта В.Д. Старычонак. Куратар Н.В. Заяц пазнаёміла студэнтаў з цікавымі старонкамі біяграфіі Максіма Танка, нагадала пра тое, што дзень нараджэння народнага паэта супадае з сённяшнім дзяржаўным святам. У свой час дзёрзкі заходнебеларускі юнак шмат зрабіў для таго, каб дзве часткі Беларусі ўз’ядналіся.

Студэнты пачулі, што Максім Танк увайшоў у літаратуру не толькі як паэт-трыбун, наватар, эксперыментатар, змагар за народнае шчасце, але і як майстра любоўнай лірыкі.

Госць мерапрыемства, навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХI стст. Інстытута літаратуразнаўства Ірына Сяргееўна Мяцеліца, расказала будучым настаўнікам пра напрамкі даследавання шматграннай творчасці мастака слова, прачытала ўласныя вершы, прысвечаныя Максіму Танку.

У заключэнне ўдзельнікі гасцёўні паслухалі песню “Завушніцы”, аўтарам слоў якой з’яўляецца Максім Танк.

Фотогалерея

К следующим новостям