31 март 2022
Міс БДПУ-2022
30 сакавіка ў актавай зале БДПУ прайшоў фінал конкурса грацыі і артыстычнага майстэрства "Міс БДПУ-2022".
Філалагічны факультэт прадстаўляла студэнтка другога курса Кашчэева Анастасія, якая атрымала тытул "Міс элегантнасць". Тая, якая гатова зачароўваць, бянтэжыць і, безумоўна, захапляць. Самая яркая, таленавітая, прывабная, а галоўнае - яна міс нашых сэрцаў!Мы пацікавіліся, якія эмоцыі засталіся ў Насці пасля ўдзелу ў конкурсе:«Я рада, што стала ўдзельніцай такога маштабнага і цікавага конкурса «Міс БДПУ-2022», гэта дало мне новы штуршок: я стала больш упэўнена ў сабе, зразумела, што паступіла на лепшы факультэт і знайшла лепшых людзей! Не важна, што не атрымала галоўны тытул, не важна, што не стала Міс ці Віцэ-міс. Важна тое, што побач была мая сям'я, мае сябры і мой любімы факультэт. Ваша падтрымка надала мне моцы, натхнення і прынесла самыя яркія эмоцыі. Усё гэта дзякуючы вам! Вы лепшыя і я вас вельмі люблю! Дзякуй вам за тое, што вы ёсць, я вельмі гэта цаню!»Насця, мы яшчэ раз хочам сказаць, што лепш за цябе дакладна няма! Усё толькі пачынаецца!Фотогалерея
1 / 8
Всего 8 фото