Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

12 октябрь 2015

Міжнародная канферэнцыя

Паважаныя калегі!

Запрашаем вас прыняць удзел у навуковай канферэнцыі “Усходнеславянскія мовы ў сучаснай лексікаграфіі”, якая будзе праводзіцца  11 снежня 2015 г. у  Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

ПРЫКЛАДНАЕ ПРАБЛЕМНАЕ ПОЛЕ:

  1. Станаўленне ўсходнеславянскіх лексіка-графічных традыцый.
  2. Нармаванне і стандартызацыя мовы.
  3. Структурна-зместавыя асаблівасці ўсходне-славянскіх слоўнікаў.
  4. Перспектывы ўсходнеславянскай лексікаграфіі.
  5. Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму.
  6. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і электронныя слоўнікі.
  7. Інавацыйныя тэхналогіі навучання мовам.

Рабочыя мовы – усходнеславянскія.

Тэкст даклада і заяўку просім даслаць да
31 кастрычніка 2015 г. у электронным выглядзе на адрас аргкамітэта або на e-mail. Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.

Выданне зборніка навуковых артыкулаў запланавана да пачатку канферэнцыі.

Папярэдні памер агузносу – 150 тыс. беларускіх рублёў для грамадзян РБ, 25$ для замежных грамадзян. Рассылка зборніка за межы Беларусі магчымая толькі па асабістай дамоўленасці і за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Рэквізіты для аплаты аргузносу будуць указаны ў інфармацыйным паведамленні №2 пасля атрымання заяўкі і матэрыялаў.

АДРАС АРГКАМІТЭТА:

220030, Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, БДПУ, факультэт беларускай і рускай філалогіі, кафедра беларускага мовазнаўства, аўд. 405, к. 2.

ТЭЛЕФОНЫ: + 37517-327-80-44 (кафедра); + 37529-503-63-75 (загадчык кафедры Дзятко Дзмітрый Васільевіч)

Е-MAIL: lingby@gmail.com

Інфармацыйнае паведамленне запампаваць.

Информационное сообщение скачать.

К следующим новостям