Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

27 апрель 2017

Міжнародны форум “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага” завершаны!

27 красавіка 2017 года ў БДПУ адбылося ўрачыстае закрыццё Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”.

З завяршэннем свята навукі прысутных павіншавала прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава. Яна расказала, што ў межах форума на ўсіх факультэтах і ў інстытутах БДПУ прайшло 11 міжнародных канферэнцый, у якіх прынялі ўдзел не толькі нашы студэнты, але і прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і замежжа – Літвы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Казахстана...

Ганна Васільеўна Торхава і загадчык навукова-даследчага сектара Павел Аркадзьевіч Мацюш узнагародзілі прызёраў канферэнцый. Былі адзначаны і аўтары лепшых дакладаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”. Дыплом ІІ ступені атрымала студэнтка 21 групы Алена Фендзіч (навуковы кіраўнік – дацэнт Наталля Пятроўна Лобань), Дыплом ІІІ ступені – студэнтка 23 групы Ксенія Апанасенка (навуковы кіраўнік – дацэнт Анжэла Віктараўна Чуханава).

Урачыстая частка змянілася прэзентацый дакладаў, аўтарам якіх прысуджаны Дыпломы І ступені. Ад нашага факультэта выступіла імянная стыпендыятка, уладальніца двух Грантаў Міністэрства адукацыі Марыя Рак. Яе нязмушанае выступленне з дакладам “Найноўшая беларуская літаратура ў віртуальнай прасторы: да праблемы ўзаемадзеяння” (навуковы кіраўнік – загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірына Мікалаеўна Гоўзіч) выклікала непадробную цікавасць і ажыўленне ў зале і – адпаведна – пытанні, на якія Марыя з задавальненнем адказала.

Права і гонар прысутнічаць на мерапрыемстве атрымалі іншыя студэнты філалагічнага факультэта. Тыя, чые даклады адзначаны як лепшыя ў розных секцыях канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”: Вераніка Гарбуз, Алена Трафімовіч, Таццяна Зюль, Юлія Казак, Лізавета Малажаўская.

Закрыццё Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага” стала яркай падзеяй Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ–2017.

Фотогалерея

К следующим новостям