Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

26 январь 2017

“Максімавы нашчадкі” працягваюць зорны шлях па Стаўбцоўскім раёне

Другі дзень Зорнага паходу філфакаўцаў пачаўся з ушанавання памяцi воiнаў i партызан, якія аддалі жыццё за вызваленне Стаўбцоўскага раёна.

Затым было наведванне установы з даўняй і багатай гісторыяй – “Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа”. У мінулым годзе школа, дзе вучыўся беларускі класік і якая цяпер носіць яго імя, адзначыла 150-гадовы юбілей. У Мікалаеўшчыне філфакаўцы выступілі з канцэртнай праграмай і правялі прафарыентацыю.

Зорнікі атрымалі задавальненне ад наведвання філіяла Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, дзе вопытны экскурсавод вельмі цікава і зразумела распавёў пра жыццёвы і творчы шлях свайго выдатнага земляка.

Наступны прыпынак – Вішнявецкая сярэдняя школа. Тут прайшоў чарговы канцэрт, пасля якога студэнты расказалі гледачам пра ўніверсітэт, валанцёрскую дзейнасць. Чарговы дзень скончыўся выступленнем у Новасвержанскай сярэдняй школе.

Зорнікі выказваюць падзяку вучням і настаўнікам Стаўбцоўшчыны за цёплы прыём і шчырыя эмоцыі!

Фотогалерея

К следующим новостям