7 ноябрь 2016
Медыяадукацыя і медыяграматнасць у інфармацыйным свеце
Аспірант кафедры беларускага мовазнаўства Вольга Прыгун прыняла ўдзел у падсумаванні вынікаў курса "Медыяадукацыя ў школе", якое адбылося 7 лістапада на Міжнароднай канферэнцыі "Медыяадукацыя і медыяграматнасць у інфармацыйным свеце".
Таксама аўдыторыі была прадстаўлена кніга беларускіх педагогаў "Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў". Сваім досведам у галіне медыяграматнасці ахвотна падзяліліся шведскія і ўкраінскія калегі.
Цяпер медыяадукаваных педагогаў стала крышку болей!



