Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

22 февраль 2024

Мiжнародны дзень роднай мовы 2024

21 лютага 2024 года на філалагічным факультэце БДПУ адбыўся дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

З прывітальным словам выступіў дэкан філалагічнага факультэта, прафесар, доктар філалагічных навук Васіль Дзянісавіч Старычонак.

У дыктанце прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты факультэта, вучні ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Мінска». Дыктант “Роднае слова” быў падрыхтаваны паводле тэксту Аляксандра Крывіцкага – вядомага беларускага мовазнаваўцы, лаўрыята Дзяржаўнай прэміі СССР.

Тэкст дыктавала кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Наталля Аляксандраўна Радзіваноўская.

К следующим новостям