Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

15 октябрь 2017

МУЗЫЧНАЯ ІМПРЭЗА

Студэнты 12 групы разам са сваім куратарам М.В.Шабовічам наведалі аўтарскую вечарыну акцёра, кампазітара і выканаўцы Сяргея Краўца “Песні на вершы беларускіх паэтаў”. 

Імпрэза ладзілася ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі, які функцыянуе на базе Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Шматлікія гледачы цёпла прымалі песні С.Краўца на словы Анатоля Аўруціна, Навума Гальпяровіча, Міхася Пазнякова, Міколы Шабовіча. Вершы названых паэтаў прагучалі таксама ў выкананні актрысы Вольгі Багушыньскай і ў аўтарскім выкананні. Шэраг песень праспявала жонка “віноўніка ўрачыстасці” Іна Кравец. На памяць пра вечарыну ў студэнтаў засталіся не толькі ўражанні, але і сумесныя фатаграфіі з удзельнікамі імпрэзы.

К следующим новостям