Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

9 декабрь 2022

“НІЗКА ГОЛАЎ СХІЛЯЮ, ЮНАЧА, ПЕРАД ВЕЧНЫМ ГЛАГОЛАМ ТВАІМ” (У.КАРАТКЕВІЧ)

9 снежня – дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, вечна юнага паэта, які "ўзняў беларускія вочы ў неба" (Р. Барадулін). Гэта дата заўжды знакавая для групы 310220, што пацвярджае літаратурна-музычная імпрэза, у якой прынялі ўдзел студэнты-філолагі напярэдадні 9 снежня. 

Мерапрыемства складалася з наступных структурна-сэнсавых частак:

         1. Сустрэча Максіма Багдановіча са студэнтамі Мінскага педагагічнага інстытута падчас эвакуацыі ў гады Першай сусветнай вайны.

         2. Пяць месяцаў у Мінску, куды прыехаў Максім Багдановіч у 1916 г. Мінскія сцяжынкі, што помняць крокі паэта.

         3. Апошнія месяцы жыцця паэта ў Ялце.

         4.  Аналіз чарнавых накідаў паэта.

         5. Знаёмства з вершам Міколы Шабовіча, напісаным у 1979 г. і прысвечаным Максіму Багдановічу.

         6. Песні на вершы Максіма Багдановіча.

         7. Уведзеныя ў беларускую літаратуру формы вершаскладання. Эпіграфы на замежных мовах да вершаў у кнізе "Вянок".

         8. Максім Танк, Уладзімір Караткевіч пра Максіма Багдановіча.  

         Літаратурна-музычная імпрэза прайшла натхнёна і сціпла-ўрачыста. А радкі дарагога паэта яшчэ доўга будуць саграваць на шляху служэння беларускаму слову і абранай прафесіі.

Фотогалерея

К следующим новостям