Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

9 апрель 2024

НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ АДБЫЎСЯ ФІЛАЛАГІЧНЫ АКВАРЫУМ «АНАМАСТЫЧНАЯ ПPАСТОРА БЕЛАРУСІ»

8 красавіка 2024 г. кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вікторыя Міхайлаўна Лухверчык у межах Дэкады студэнцкай навукі правяла філалагічны акварыум «Анамастычная прастора Беларусі». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты 3 і 4 курсаў філалагічнага факультэта. Работа студэнтаў была арганізавана ў трох групах, так званых акварыумах.

У межах сустрэчы студэнты паўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай паходжанням назваў населеных пунктаў роднага краю, папрацавалі ў "акварыумах", прааналізаваўшы розныя мастацкія тэксты, ўявілі сябе маладымі вучонымі, якія знаходзяцца на навуковай канферэнцыі.

Мерапрыемства было скіравана на пашырэнне ведаў пра ўласныя імёны, папулярызацыю навуковай дзейнасці студэнтаў. Прапанаваныя заданні насілі метадычны і навуковы характар. Студэнты праявілі цікавасць да праведзенага мерапрыемства, паказалі высокі ўзровень ведаў.

К следующим новостям