Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

2 апрель 2026

На практыку – да лепшых выпускнікоў!

30 сакавіка 2026 года ў студэнтаў 4-га курса філалагічнага факультэта пачалася пераддыпломная практыка.

Аляксандра Гарбачэнка, Аліна Дамарад, Вераніка Літаш і Арына Паўлючэнка праходзяць яе на базе ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Мінска”. Для філфакаўцаў гэтая школа адметная тым, што настаўнікам беларускай мовы і літаратуры тут працуе нядаўні выпускнік факультэта Міхаіл Віктаравіч Тарас. Харызматычны, неардынарны студэнт, ён стаў захопленым і яркім настаўнікам і ўжо заслужыў ІІ катэгорыю і права дзяліцца вопытам са студэнтамі. Не дзіўна, бо педагагічнае майстэрства Міхаіл Віктаравіч пастаянна ўдасканальвае, рыхтуючыся да разнастайных конкурсаў, дзе з гонарам прадстаўляе сваю школу.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Іванаўна Булаўко адзначыла, што малады настаўнік метадычна падкаваны, выдатна спалучае навыкі арганізатара і філолага, што дазваляе яму праводзіць цікавыя ўрокі. Алена Іванаўна цёпла сустрэла практыкантаў і групавога метадыста Наталлю Віктараўну Заяц. Яна расказала пра школу, правяла неабходны інструктаж, дала карысныя парады па арганізацыі дзейнасці студэнтаў.

Няхай пераддыпломная практыка будзе плённай і карыснай!

К следующим новостям