Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

18 октябрь 2019

Нацыянальнае заканадаўства – па-беларуску

У Нацыянальным цэнтры Прававой Інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне экспертнага савета па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт у складзе экспертнага савета прадстаўляе загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Д.В. Дзятко.

На пасяджэнні быў разгледжаны пераклад Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і. Пераклад быў ухвалены і рэкамендаваны да размяшчэння на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Актыўнае абмеркаванне перакладу Кодэкса ўсімі членамі экспертнага савета пацвердзіла важнасць работы ў гэтым напрамку. Удзельнікі пасяджэння сышліся ў меркаванні, што пераклад заканадаўчых актаў на беларускую мову важны як для развіцця беларускай мовы, так і юрыспрудэнцыі ў цэлым.

У цяперашні час працягваецца праца па перакладзе Выбарчага кодэкса. Адначасова навуковыя калектывы прыступілі да перакладу Грамадзянскага кодэкса.

З мэтай выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага 1 сакавіка 2019 г. у ходзе «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», пры Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі створаны экспертны савет па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову. У склад экспертнага савета ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, БДУ, БДПУ.

Фотогалерея

К следующим новостям