20 сентябрь 2016
Народны літаратурны тэатр "Жывое слова" праводзіць набор
Народны літаратурны тэатр "Жывое слова" 20 верасня ў 18.30 будзе праводзіць набор новых удзельнікаў у юбілейным 50-м сезоне! Калі вы хочаце з простых слоў навучыцца рабіць незвычайныя рэчы, то прыходзьце ў 500 аўд. 2-га корпуса БДПУ (вул.Савецкая,18) незалежна ад таго, дзе вы навучаецеся ці працуеце. Ад вас патрабуецца:
1. Распавесці пра сябе.
2. Адказаць на пытанне: чаму вы прышлі ў тэатр?
3. Творчы нумар (верш, або ўрывак прозы, або песня, або танец, або інш.)
МЫ БУДЗЕМ РАДЫ БАЧЫЦЬ ВАС!
