Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

7 апрель 2022

Навіны кнігавыдання

У канцы сакавіка ў вучэбна-выдавецкім цэнтры БДПУ выйшла з друку манаграфія загадчыка кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Дзмітрыя Васільевіча Дзятко «Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія».

У чатырох раздзелах даследавання вывучаюцца тэарэтычныя аспекты сістэмнага апісання тэрмінаў, характарызуецца працэс станаўлення беларускай лінгвістычнай тэрмінаграфіі, акрэсліваюцца структурна-зместавыя асаблівасці слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў і распрацоўваюцца праблемы тыпалогіі слоўнікаў.

Кніга прызначана даследчыкам у галіне лексікаграфіі, тэрмінаграфіі і тэрміназнаўства, аспірантам і дактарантам.

К следующим новостям