Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

2 ноябрь 2016

Навукова-практычны семінар "Сучасная беларуская лінгвадыдактыка ў школьным асяроддзі"

1 лістапада 2016 г. у філіяле кафедры беларускага мовазнаўства на базе УА "Гімназія № 7 г. Мінска"  прайшоў навукова-практычны семінар "Сучасная беларуская лінгвадыдактыка ў школьным асяроддзі".

Удзел у семінары прынялі дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства С.С. Мароз, М.С. Ржавуцкая, В.В. Урбан, Н.У. Чайка і настаўнікі гімназіі Т.І. Бажкова (настаўнік-метадыст), І.І. Дунчык, А.М. Міхайлоўская, С.А. Савіцкая (усе настаўнікі вышэйшай катэгорыі).

Адбылася сур'ёзная канструктыўная размова пра сучасны падручнік па беларускай мове.

Выкладчыкі кафедры беларускага мовазнаўства падзяліліся вопытам па кіраўніцтве навуковымі працамі студэнтаў.

Фотогалерея

К следующим новостям