Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

3 декабрь 2019

Навуковае мерапрыемства СНТ

2 снежня 2019 года на філалагічным факультэце адбыўся круглы стол “Навуковая белетрыстыка і калянавуковыя веды ў філалогіі”.

Навуковае мерапрыемства прайшло на базе СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” (навуковы кіраўнік – дацэнт Наталля Пятроўна Лобань). Маладыя мовазнаўцы абмеркавалі паведамленне “Навуковая белетрыстыка і калянавуковыя веды ў філалогіі” старшыні лабараторыі Алены Рагілевіч, якая ўзначальвае і Студэнцкае навуковае таварыства факультэта.

Змястоўнае выступленне Алены дазволіла студэнтам азнаёміцца з рознымі відамі навуковай белетрыстыкі, дапамагло размежаваць паняцці навуковыя, калянавуковыя і ненавуковыя веды. Дакладчыца прывяла шмат цікавых прыкладаў з гісторыі беларускай лінгвістыкі, якія не толькі павесялілі сваім камізмам, але і настроілі на сур’ёзны роздум пра сутнасць сапраўднай навукі і адказнаць вучонага за свае словы, выклікалі пытанні.

Круглы стол стаў чарговым факультэцкім мерапрыествам у межах рэалізацыі навуковага праекта СНТ БДПУ “Міф і міфатворчасць як прадмет міждысцыплінарных даследаванняў: пошук і абвяржэнне”.

 

К следующим новостям