Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

28 октябрь 2020

НЕЗАБЫЎНЫЯ ЎРАЖАННІ

22 кастрычніка ў Нотна-музычнай бібліятэцы г.Мінска прайшла творчая сустрэча з Надзеяй Салейка, якая была прысвечана выхаду яе трэцяга зборніка паэзіі “В разомкнутом круге”. Праграма вечара была вельмі насычанай. Надзея Салейка прадставіла свае аўтарскія вершы, песні, выставу жывапісу і керамікі. Было цікава слухаць і назіраць.

Таксама выступаў Мікалай Віктаравіч Шабовіч. Ён прачытаў шмат вершаў, нават праспяваў разам з Надзеяй Салейка песню на ўласныя словы. Гэта быў адзін з самых моцных і запамінальных нумароў імпрэзы.

На вечары прысутнічала шмат гасцей і сяброў віноўніцы ўрачыстасці. Так, Лізавета Палеес прачытала некалькі сваіх вершаў, а Марына Атаман выканала некалькі песень, якія былі цёпла прыняты публікай.

Мне вельмі спадабалася атмасфера гэтага вечара. Раней я ніколі не наведвала такія мерапрыемствы, аб чым цяпер вельмі шкадую. Хачу сказаць вялікі дзякуй майму куратару Мікалаю Віктаравічу Шабовічу, які распавёў пра гэты вечар, і таксама падзякаваць самой Надзеі Салейка, якая падарыла незабыўныя ўражанні на ўсё астатняе жыццё.

Анастасія Кашчэева, студэнтка групы 310220

Фотогалерея

К следующим новостям