Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

20 март 2018

Незвычайны тэатр

19 сакавіка студэнты 41-й групы разам з дацэнтам кафедры беларускай літаратуры і культуры Наталляй Віктараўнай Заяц наведалі Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”.

Гэта адзіны ў Рэспубліцы Беларусь тэатр, які працуе выключна ў жанры монаспектакля. Асноўная рэпертуарная лінія тэатра – папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў і ўзораў сусветнай класікі.

Філфакаўцы ўбачылі монаспектакль “Не праклінай, што я люблю”, пастаўлены рэжысёрам Галінай Дзягілевай паводле рамана ў вершах Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”. Хрэстаматыйны твор народнага паэта Беларусі ў выкананні вядучага майстра сцэны Мікалая Лявончыка ўжо некалькі дзесяцігоддзяў не пакідае раўнадушным гледачоў. Стварэнню своеасаблівай лірычнай атмасферы спрыяе таксама музычнае суправаджэнне – ігра на цымбалах Дар’і Неўмяржыцкай.

Будучыя настаўнікі атрымалі станоўчыя эмоцыі і добрыя ўражанні ад пастаноўкі.

К следующим новостям