Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

27 январь 2015

Новае выданне

У выдавецтве "Медысонт" выйшла з друку кніга загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ Д.В. Дзятко "Прафесар Міхаіл Гапеевіч Булахаў: нарыс жыцця і навуковай дзейнасці".

Кніга прысвечана жыццю і навуковай спадчыне Міхаіла Гапеевіча Булахава (1919 – 2012) – доктара філалагічных навук, заслужанага дзеяча навукі, вядомага мовазнаўцы і педагога, які шмат зрабіў для развіцця ўсходнеславянскай лінгвістыкі. Ён аўтар фундаментальных слоўнікаў і энцыклапедый, якія не маюць аналагаў у іншых славянскіх краінах, а таксама больш за 300 грунтоўных публікацый па беларускай, рускай і інш. славянскіх мовах.

Выданне прызначана выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнай філалогіі.

Набыць выданне можна ў кнігарні "Акадэмкніга".

К следующим новостям