Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

18 март 2015

Новы даведнік па беларускім мовазнаўстве

Выйшла з друку новае навуковае выданне - анатаваны паказальнік дысертацый "Лингвистика Беларуси". Адным з укладальнікаў кнігі з'яўляецца дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства П.А.Міхайлаў.

У даведніку прыводзяцца звесткі пра дысертацыі па спецыяльнасцях: 

  • 10.02.02 – Руская мова,
  • 10.02.03 – Славянскія мовы,
  • 10.02.04 – Германскія мовы,
  • 10.02.05 – Раманскія мовы,
  • 10.02.19 – Тэорыя мовы,
  • 10.02.20 – Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства,
  • 10.02.21 – Прыкладная і матэматычная лінгвістыка,

прадстаўленыя да прысуджэння вучонай ступені кандыдата або доктара філалагічных навук за перыяд з 1991 г. па 2013 г.

Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку. У кожным слоўнікавым артыкуле прыводзіцца інфармацыя  пра тэму даследавання, вучоную ступень, спецыяльнасць, навуковага кіраўніка (кансультанта), установу, дзе падрыхтавана  дысертацыя, савет па абароне і дату абароны, апанентаў, мэту дысертацыйнага даследавання, падрабязную структуру работы, навуковае значэнне даследавання, крыніцу інфармацыі пра дысертацыю.
Даведнік адлюстроўвае ўзровень развіцця розных кірункаў сучаснай беларускай лінгвістыкі, паказвае шырыню і глыбіню вывучанасці канкрэтных моўных аб'ектаў і дазваляе вызначыць недаследаваныя праблемы.

Кніга прызначана навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, дактарантам, аспірантам, магістрантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў.

Пазнаёміцца з прадмовай можна тут.

К следующим новостям