Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

2 октябрь 2019

Новыя публікацыі студэнтаў

Паважаныя маладыя даследчыкі!

Выйшаў зборнік матэрыялаў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”, якая праводзілася 15 красавіка 2019  года ў межах Міжнароднага форуму “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні”.

30 лепшых дакладаў уключаны ў навуковае электроннае выданне лакальнага распаўсюджання.

Усе матэрыялы змешчаны ў рэпазіторыі БДПУ.

Тытул і змест зборніка

Узор афармлення бібіяграфічнага апісання:

Сахар, В. А. Спецыфіка жанру нон-фікшн (на матэрыяле аповесці А. Брава “Каменданцкі час для ластавак”) / В. А. Сахар // Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі : матэрыялы ІІІ Міжнар. навук.-практ. канф. (15 красавіка 2019 г.) / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: А. П. Жыганава [і інш.] ; адк. рэд. Н. В. Заяц. – Мінск, 2019. – С. 63–66. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).

Віншуем аўтараў і іх навуковых кіраўнікоў!

К следующим новостям