Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

3 апрель 2016

Няхай заўсёды ў вашых сэрцах жыве вясна, мір, гармонія, прыгажосць і надзея

“Няхай заўсёды ў вашых сэрцах жыве вясна, мір, гармонія, прыгажосць і надзея!” Такімі словамі валанцёры з атрада “Вандроўнікі з Альбарутэніі” пачалі канцэртную праграму “Гармонія душы”, сутнасць якой – выхоўваць у дзяцей любоў да музыкі і эстэтычныя пачуцці. Валанцёры падрыхтавалі цікавыя нумары: песні, байкі, вершы на англійскай, беларускай і рускай мовах. Калі дзяўчаты спявалі беларускую народную песню “Купалінка”, усе прысутныя з задавальненнем дапамагалі ім. На працягу ўсёй праграмы ў дзяцей узнікалі розныя пачуцці: вясёлыя, сумныя і лірычныя. Як заўсёды,  нам падабаецца працаваць з гэтымі дзецьмі, прыносіць ім радасць і добры настрой.

К следующим новостям