Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

28 март 2020

Падрыхтаваны пераклад Грамадзянскага кодэкса на беларускую мову

Загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ Дзмітрый Васільевіч Дзятко прыняў удзел у пасяджэнні Экспертнай рады па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову.

Экспертная рада ўхваліла пераклад тэксту Грамадзянскага кодэксу, выкананы Д.В.Дзятко, І.У.Кандраценя, І.Л.Капыловым, Г.І.Кулеш, А.М.Лапцёнак, Н.В.Паляшчук, і рэкамендавала яго для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Грамадзянскі кодэкс з'яўляецца адным з найбольш аб'ёмных заканадаўчых актаў краіны і змяшчае 1153 артыкулы, аб'яднаныя ў восем раздзелаў. Сёлета таксама плануецца перакласці Працоўны кодэкс, Кодэкс аб зямлі і Жыллёвы кодэкс.

Раней былі падрыхтаваныя пераклады на беларускую мову Кодэкса аб шлюбе і сям'і і Выбарчага кодэкса.

   

К следующим новостям