23 декабрь 2016
Падтрымаем філфакаўцаў!
23 снежня ў 9.00 – пачатак глядацкага галасавання на конкурсе відэафільмаў “Мой універ”.
На афіцыйным сайце БДПУ кожны зможа выбраць тры найбольш упадабаныя ролікі пра студэнцкія будні і святы. Філалагічны факультэт прадстаўлены фільмамі “Адзін дзень з жыцця студэнтаў” (12-я група, стараста Павел Лапацінскі) і “Маленькае жыццё маленькай жаночай групы” (13-я група, стараста Настасся Кунашка).
Галасаванне працягнецца да 30 снежня.
Тэрмінова праходзім па спасылцы і галасуем. Падтрымаем нашых!
