Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

4 ноябрь 2018

Падвядзенне вынікаў пераддыпломнай практыкі

1 лістапада 2018 года на філалагічным факультэце БДПУ прайшоў выніковы сход па арганізацыйна-метадычных пытаннях пераддыпломнай практыкі, у якім прынялі ўдзел студэнты 310115 групы і метадысты – дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццяна Уладзіміраўна Ганчарова-Цынкевіч і выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры Марыя Сяргееўна Рак.

На сходзе не толькі адбыліся аналіз вынікаў і ацэнка эфектыўнасці праходжання пераддыпломнай практыкі, але і творчае пераасэнсаванне станоўчага педагагічнага вопыту. На пачатку канферэнцыі з прывітальным словам да будучых педагогаў-філолагаў звярнуўся кіраўнік практыкі ад факультэта Таццяна Уладзіміраўна, якая павіншавала студэнтаў з яе паспяховым заканчэннем і адзначыла іх якасную падрыхтоўку.

Дзякуючы ўдала падабранай форме правядзення канферэнцыі (круглы стол), кожны студэнт-філолаг не толькі падзяліўся атрыманым вопытам, а і перадаў пачуцці і ўражанні, якія засталіся пасля праходжання практыкі. Вольга Бадытчык адзначыла, што пераддыпломная практыка дае магчымасць канчаткова пераканацца ў правільнасці зробленага выбару, а таксама праверыць свой прафесіяналізм. Дзмітрый Рандзюк і Дзяніс Пішчала расказалі пра цяжкасцямі, з якімі сустракаюцца выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры і англійскай мовы і шляхі іх пераадолення. Падчас канферэнцыі былі выказаны шчырыя словы ўдзячнасці кіраўнікам практыкі за іх прафесіяналізм.

У заключэнне Марыя Сяргееўна пажадала студэнтам не спыняцца на дасягнутым, паспяховага працаўладкавання і поспехаў у абранай прафесіі.

Фотогалерея

К следующим новостям